1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
ГлавнаяНовостиМузычна, пазнавальна і вельмі смачна: у Гомельскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў сустрэлі патрыятычную пятніцу
20 февраля 2026

Музычна, пазнавальна і вельмі смачна: у Гомельскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў сустрэлі патрыятычную пятніцу

 

Сёння хол першага паверха Дома прафсаюзаў ператварыўся ў сапраўдны цэнтр беларускай культуры. Акцыя «Кожная пятніца — роднае сваё» сабрала разам кіраўніцтва, работнікаў аб’яднання і прадстаўнікоў абласных галіновых прафсаюзаў.

Гучалі знаёмыя кожнаму беларускія песні, якія адразу стваралі святочны і душэўны настрой.

Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі рэбусы, узгадвалі мудрыя народныя прыказкі і прымаўкі, а таксама пазнавалі па апісанні нашых славутых землякоў.

Паколькі зараз ідзе Масленічны тыдзень, сапраўдным сюрпрызам і галоўнай фішкай дня для ўсіх стаў пачастунак духмянымі блінамі! Сёння, у масленічную пятніцу, адзначаюцца «Цешчыны вячоркі».

Акцыя «Кожная пятніца — роднае сваё» яшчэ раз паказала: нашы карані, мова і традыцыі — гэта тое, што аб’ядноўвае, дорыць усмешкі і напаўняе працоўныя будні асаблівым сэнсам.

Шануйце сваё, бо яно — найлепшае!